Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць выставу "Пяшчотныя артэфакты мінуўшчыны. Віншаванні класікаў беларускай літаратуры"

05.01.2023

Тут прадстаўлены паштоўкі мінулага стагоддзя, якія захоўваюцца ў фондах музея. Дзякуючы выставе, наведвальнікі могуць пачытаць віншаванні з Новым годам і Калядамі славутых беларускіх пісьменнікаў Васіля Быкава, Кандрата Крапівы, Эдзі Агняцвет, Алеся Адамовіча і іншых. «Кожная віншавальная паштоўка – каштоўная, у кожнай – дабрыня, радасць і часцінка душы», - адзначыла загадчык аддзела музея Валянціна Кароткіна.

Сваімі ўражаннямі ад выставы падзялілася навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ганна Кляноўская.

Фота Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры