"Калядная ялінка ў Доме Коласа"

06.01.2023

Набліжаецца светлае свята - Ражаство, і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прапануе паўдзельнічаць у святочнай праграме "Калядная ялінка ў Доме Коласа", дзе можна пазнаёміцца з традыцыямі святкавання Ражаства і пабываць на тэатралізаваным прадстаўленні "Батлейка".  У святочнай праграме "Калядная ялінка ў Доме Коласа" – адметныя майстар-класы віктарны, інтэрактыўная фотазона "пішу, як Колас", сумесны праект з кінастудыяй "Беларусьфільм "Кіно ў музеі" і іншыя цікавыя мерапрыемствы, з якімі вас пазнаёміць  загадчык аддзела Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Вольга Наважылава.

Наведвальнікаў падчас святочнай праграмы ў Доме-музеі Якуба Коласа чакаюць прызы і падарункі, супрацоўнікі прапануюць паўдзельнічаць у квэстах і інтэрнэт-віктарынах. Расказала дырэктар музея песняра Ірына Мацяс.

Фота - kolasmuseum.by