27 студзеня ў эфіры

У пятніцу, 27 студзеня, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – запісы  танцавальнай музыкі фірмы “Мелодыя” розных гадоў;

- у 02:00 – вакальныя творы Мадэста Мусаргскага;

- у 02:00 – “Музычны світанак”: творы ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Нарок”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: музыка кампазітара Рэната Гайсіна;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Генадзя Пашкова;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: прагучаць песні кантры-спявачкі Долі Партан;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: творчасць Міхаіла Пташука;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: музыка балета Марыса Равэля “Матухна Гусыня”;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: творчасць Кэні Барэла;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – намеснік дэкана філфака БДУ, кандыдат філалагічных навук Таццяна Мальцэвіч;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Галіны Гарэлавай, Міхаіла Васючкова і Валянціны Сярых;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак”, “Махнаты, вусаты, з хвосцікам”, “Музычны партал”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Сезара Франка;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Мікалая Баскава;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка “Арол у галубіным гняздзе”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка Мікалая Мяскоўскага;

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.