Джаз для дзяцей: "Галоўныя святы свету"

03.02.2023

5 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца праграма "Галоўныя святы свету" ў межах праекта "Джаз для дзяцей". Кожны канцэрт праекта - тэматычная праграма, складзеная з вядомых класічных і джазавых твораў у аўтарскіх аранжыроўках, зробленых спецыяльна для маленькіх слухачоў. Вось што аб праграме расказаў аўтар і ўдзельнік праекта Андрэй Славінскі.

Фота - philharmonic.by