"Музыка скрозь стагоддзі" ў Вялікім тэатры

08.02.2023

Творы беларускіх кампазітараў XVIII-XXI стагоддзяў прагучаць 10 лютага ў камернай зале Вялікага тэатра Беларусі. У музычнай пастаноўцы "Музыка скрозь стагоддзі" рэжысёра Наталлі Кузьмянковай прыме ўдзел інструментальнае трыа "Глорыя". Расказвае мастацкі кіраўнік калектыву Надзея Сянькевіч.

У музычнай пастаноўцы бяруць удзел вядучыя салісты тэатра, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алена Золава, Вольга Маліноўская, Андрэй Мацюшонак, а таксама канцэртмайстар Анастасія Дубоўская.

Фота - bolshoibelarus.by