10 лютага ў эфіры

У пятніцу, 10 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы  Білі Холідэя;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: музыка Антона Арэнскага;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Марлен Дзітрых;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць японскага кампазітара Тэнмана;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Мазго;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: творы Мацвея Блантэра;

- у 08:05 – “Музыка тэатра і кіно”: музычная камедыя “Паўлінка” Юрыя Семянякі;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: перадача прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы з фестывалю “Залаты шлягер у Магілёве”

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя фрагменты акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фартэпіянная музыка Пятра Чайкоўскага;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джоні Хендрыкса;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” – з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – загадчык кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар культуралогіі, прафесар Аляксандр Смолік;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы нямецкага габаіста Альбрэхта Маера;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: мелодыі Аскара Строка;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Мядзведзь-гара”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: сцэны з опер і сімфанічная музыка Станіслава Манюшкі;

 

У праграме магчымы змены.  Наш сайт – www.radiokultura.by.