XXXIV Музычны праект "Мінскі джаз - 2023"

15.02.2023

Заслужаны калектыў "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя Міхаіла Фінберга" штогод прадстаўляе прыхільнікам джаза шырокую палітру сусветнай класікі джазавай музыкі, знаёміць з лепшымі замежнымі кампазітарамі гэтага мастацкага накірунку. Так, сёння стартуе праект "Мінскі джаз-2023", які стаў сапраўдным музычным брэндам аркестра імя Міхаіла Фінберга. На працягу трох дзён аркестр прадставіць у Клубе імя Дзяржынскага разнастайныя канцэртныя праграмы. "Свята абяцае стаць яркай падзеяй у культурным жыцці нашай сталіцы", - упэўнены мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра Максім Расоха.

Фота - zviazda.by