22 лютага ў эфіры

У сераду, 22 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы брытанскай фолк-рок-групы “Блэкмарс Найт”;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: музыка Антоніа Вівальдзі і Луі Эрвелуа дэ Кэ;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Юрыя Антонава;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы  Алега Лойкі;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: запісы Вольгі Варанец;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты музыкі Яугена Глебава да кінастужкі “Вянок санетаў”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет, прысвечаны Турцыі;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні на вершы Міхаіла Шушкевіча;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя фрагменты акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Льва Талстога “Крэйцарава саната”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Тамары Сіняўскай і славутага тэнара Зураба Саткілавы;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай джазавай спявачкі Эрнэсцін Андэрсан;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Тэма перадачы – Масленіца. Госця эфіру – доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццяна Валодзіна;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Другі і Чацвёрты струнныя квартэты заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Пятра Падкавырава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Яна Дэмеса Зэленкі і Іагана Себасцьяна Баха;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Георгія Вінаградава;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы канадскай спявачкі Мелісы Лаво;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Мудрэц і асёл”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы дырыжора Яраслава Вашчака;

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.