Выставачны праект "Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стагоддзяў"

28.02.2023

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыўся выставачны праект "Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стагоддзяў - Край белых буслоў". Ён рэалізаваны пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі і ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння. Прадстаўленыя на выставе творы жывапісу, графікі і скульптуры, выкананыя беларускімі мастакамі XVIII–XXI стагоддзяў, закліканы паказаць вобраз роднай зямлі шматпланавым як у часе і тэмах, так і ў мастацкіх напрамках. Расказвае аб экспазіцыі куратар праекта, вядучы навуковы супрацоўнік музея Любоў Сысоева.

Фота - artmuseum.by