1 сакавіка ў эфіры

У сераду, 1 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!
У эфіры і анлайн-вяшчанні:
- у 00:04 – запісы Стыві Уандэра;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні пра вясну;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: вясна ў творах кампазітараў-неакласікаў;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Федзюковіча;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні грузінскай эстраднай выканаўцы Гюлі Чахелі;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”: Сербія;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Сельмы Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя фрагменты акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Івана Шамякіна “Адна на падмостках” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: арыі з опер Пучыні “Багема”, Жуля Маснэ “Манон”, Джузэпэ Вердзі “Баль-маскарад”, Іагана Штрауса “Цыганскі барон”;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага тэнара-саксафаніста Уліса Джэксана;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госць студыі – кампазітар Алег Хадоска;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Шосты квартэт Пятра Падкавырава, а таксама фрагменты квартэтаў Мікалая Аладава і Кіма Цесакова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя.
Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы Мюнхенскага камернага аркестра;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы аркестра Вальда дэ лос Рыяса;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы спявачкі Хіндзі Зара;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Ілля і Пятро”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.

Начало формы