Калужскі спектакль "Гора ад розуму" пакажуць на сцэне Беларускага музтэатра

03.04.2023

Учора мы адзначылі Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі. Сёння з гэтай нагоды на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбудуцца гастролі Калужскага абласнога драматычнага тэатра. Расійская трупа пакажа мінчанам і гасцям нашага горада класіку - спектакль "Гора ад розуму" паводле твору класіка рускай драматургіі Аляксандра Грыбаедава. Сёння пра адметнасці гастролей расказвае дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргей Пукіта.

Фота - teatrkaluga.ru