У Нацыянальным мастацкім музеі адкрыўся выставачны праект "Чыстае мастацтва"

04.04.2023 

Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з творчасцю мастакоў, якія жывуць у псіханеўралагічным дыспансеры №2 г. Мінска. Гэтыя людзі – творцы ад душы і для душы. Іх працы здаюцца наіўнымі, часам крыху дзіўнымі і ў той жа час цікавымі і прыцягальнымі.
Экспазіцыю дапоўнілі і разнастаілі творчыя работы дзяцей з парушэннем слыху, якія вучацца ў інклюзіўнай арт-школе "Вышэй за дах". Гэтыя маленькія мастакі інакш бачаць свет і маюць высокі глядзельны інтэлект. Расаказвае аб экспазіцыі навуковы супрацоўнік музея, куратар праекта Марына Трафімава.

Фота - artmuseum.by