Электронны праект "Пад ветразем "Палады" прэзентавалі ў музеі Янкі Купалы

05.04.2023

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы стаў ініцыятарам стварэння міжнароднага электроннага перасоўнага выставачнага праекта "Пад ветразем "Палады", прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Віртуальная выстава прадастаўлена для экспанавання Ульянаўскім абласным краязнаўчым музеем імя Івана Ганчарова ў рамках Пагаднення паміж Урадам Ульянаўскай вобласці і Урадам Рэспублікі Беларусь аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы актыўна актыўна наладжвае сувязі з расійскімі літаратурнымі музеямі: ствараюцца сумесныя выставы, адбываюцца прэзентацыі праектаў, і электронны рэсурс з Ульянаўскім абласным краязнаўчым музеем імя Івана Ганчарова дапамагае больш даведацца пра жыццё і творчасць класікаў - Івана Ганчарова і Янкі Купалы. Расказала дырэктар музея песняра Ганна Галінская.

Праект прадстаўляе фондавую калекцыю, прысвечаную яркай старонцы біяграфіі вядомага раманіста Івана Ганчарова, які як чыноўнік гандлёвага ведамства і сакратар адмірала Пуцяціна ўвайшоў у склад рускай дыпламатычнай місіі ў Японію. Пісьменнік стаў летапісцам экспедыцыі, яго асабістыя ўражанні склалі цыкл нарысаў "Фрэгат "Палада", выдадзены асобнай кнігай у 1858 годзе, 165 гадоў таму. Адзначыла загадчык аддзела музея Марыя Барткова.

Фота - belta.by