"Рамэа і Джульета". Прэмʼера ў Купалаўскім

05.04.2023

11 красавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы адбудзецца прэмʼера спектакля "Рамэа і Джульета" - трагікамедыі па матывах Уільяма Шэкспіра. Каханне... Што можа быць мацнейшым за гэтае пачуццё? Якія перашкоды і выпрабаванні здольны пераадолець чалавек, які спазнаў яго? Больш за чатыры стагоддзі адзін з самых драматычных твораў Шэкспіра спрабуе адказаць на гэтыя пытанні. Рэжысёр Данііл Філіповіч прадставіць гледачам сваю сучасную трактоўку бессмяротнага твору, дзе сутыкаюцца не толькі два варагуючыя кланы: Мантэкі і Капулеці, але і два сямейныя бізнесы. Расказвае аб прэмʼеры галоўны адміністратар тэатра Таццяна Дземеш.

Фота - sb.by