У пятніцу 7 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: канцэрты для духавых інструментаў Іагана Непамука Гумеля;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Ванэсы Уільямс;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць ісландскага кампазітара Валгіра Сігурдсана;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Аркадзя Куляшова;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: творы амерыканскай спявачкі, піяністкі і кампазітара Ніны Сімон;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”:выпуск прысвечаны Белавежскай пушчы;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: апавяданні Элізы Ажэшка “Нізіны” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы мужчынскага камернага хору “Старажытнарускі распеў”;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Скота;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: вакальныя цыклы Эдуарда Казачкова, Льва Абеліёвіча і Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Іаганэса Брамса;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Дзіны Дурбін;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: урыўкі з оперы Аляксандра Барадзіна “Князь Ігар”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.