07.04.2023
Заўтра ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца прэмʼера спектакля "Вось я і прыйшла" - прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя. Рэжысёр Аляксандр Бародка кажа, што прэмʼера – "увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны".
Фота - rtbd.by