21 красавіка ў эфіры

У пятніцу 21 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы брытанскай рок-групы "Smokie";

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Васіля Каліннікава;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні ВІА "Голубые гитары";

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць нямецкага кампазітара Хельмута Лахенмана;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Петруся Броўкі;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: творы савецкага і расійскага кампазітара Крыса Кельмі;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні ў выкананні Любові Арловай;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: беларускі спявак Дзмітрый Зубрыч;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: спявачка Ірына Раманоўская;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Хам” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагмент Сімфоніі рэ мінор Сезара Франка;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кэні Барэла;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі - навуковы супрацоўнік філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры - музея Петруся Броўкі - Дарыя Карчашкіна;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: старонкі “Полацкага сшытка”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: Канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Валянціны Талкуновай;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка "Модны вусень”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка Вольфганга Амадэя Моцарта.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.