24 красавіка ў эфіры

У панядзелак 24 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: паэзія Булата Акуджавы праз запісы Таццяны і Сяргея Нікіціных і Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы ВІА "Добры молодцы";
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць французскага кампазітара грэчаскага паходжання Яніса Ксенакіса;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Алеся Бачылы;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Барбры Стрэйзанд;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка з фільма "Госця з будучыні";
- у 08:15 і 13:30 – праект “Con Tempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю Беларускага саюза кампазітараў
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні з альбома Уладзіміра Мулявіна "Вянок" на вершы Максіма Танка ў выкананні ансамбля "Песняры";
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Хам” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: оперныя старонкі Бедржыха Сметаны;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Сміта;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”. Госця студыі - народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Другая сімфонія заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: другая частка араторыі Алесандра Страдэлы "Сусана";
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: экспромты Франца Шуберта ў выкананні Наталлі Труль;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы Вальдэмара Бастаса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя пра дзяўчынку Танечку. Жаніх з партрэтам”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: паўднёвакарэйскі піяніст і кампазітар Лі Ру Ма.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.