Тэатральны фестываль "Перамога" пройдзе ў Беларусі

26.04.2023

Рэспубліканскі тэатральны фестываль "Перамога" стартуе 29 красавіка ў Мінску. Фестываль праводзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання грамадзян, папулярызацыі лепшых спектаклей патрыятычнай тэматыцы, падтрымка работнікаў, якія ставяць спектаклі такога накірунку. Пастаноўкі для ўдзелу ў форуме адабрала рэспубліканская камісія па тэатральным мастацтве. Праграма фестывалю ўключае паказы спектаклей, якія будуць адбывацца на розных сцэнічных пляцоўках. Адзін з арганізатараў буйнога форуму Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Расказвае адзін з куратараў праекта Таццяна Дземеш.

Фота - belta.by