27 красавіка ў эфіры

У чацвер 27 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Тоні Бенэта;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: музыка бразільскага кампазітара Антоніў Карласа Жабіма;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць аўстрыйскага кампазітара і імправізатара Бернхарда Ланга;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Мятліцкага;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі": песні ў выкананні Ірыны Грыбулінай;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: Змітрок Бядуля;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы Аляксандра Валодчанкі;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Хам” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагмент Фартэпіяннага канцэрта мі мінор Фрыдэрыка Шапэна;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Сміта;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”. Прапануем запіс з сёлетняй Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу з удзелам паэта і публіцыста Навума Гальпяровіча;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: арыі з опер Антоніа Сальеры;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы рэтра-бэнда "Грамафон";

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сімфоніі Франца Шуберта;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “2 жартаўлівыя казкі”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.