21 мая ў эфіры

У нядзелю, 21 мая, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – запісы эстонскага ансамбля “Арсіс”;

- у 06:10 – Другі і Чацвёрты фартэпіянныя канцэрты Сяргея Пракоф’ева;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: сімфонію для аркестра з саліруючым альтом “Гаральд у Італіі” Гектара Берліёза;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: гсць у студыі – навуковы супрацоўнік Гудзевіцкага краязнаўчага музея Лілія Рэйшэль;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы айчынных артыстаў эстрады;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другая частка радыёпастаноўкі “Шкляныя горы” і гісторыя пад назвай “Алёнка”;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё праграму “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Працяг радыёінсцэніроўкі па творы Вірджыніі Вулф “Пакой Джэйкаба”;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: Сімфаньета Мікалая Чуркіна;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Паўла Вараб’ёва чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Выпуск прысвечаны творчасці дырыжора Міхася Казінца;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: выпуск прысвечаны творчасці балерыны і педагога, народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрты для фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена (№1 і 2) і 19-ты альбом амерыканскага спевака і музыканта Стыві Уандэра;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: рапсодыі і інтэрмецца Іаганеса Брамса для фартэпіяна;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: песні ў выкананні Віктара Бяркоўскага;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Джулія” паводле рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Прыгожы малюнак”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Ціны Цёрнер;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: працяг радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Вечар” па аднайменнай драме Аляксея Дударава;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць шатландскага кампазітара Джэймса Мак Мілана.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.