22 мая ў эфіры

У  панядзелак 22 мая, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Сціві Нікса;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара Макса Рыхтэра;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Максіма Танка;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні амерыканскай спявачкі Джанэт Джэксан;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Дэні Эльфмана да фільма Ціма Бёртана “Эдвард рукі-нажніцы”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: архіўныя запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Савецкага Саюза Рыгора Раманавіча Шырмы;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Васіля Быкава “Трэцяя ракета” чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Сюіта з оперы Генры Пёрсэла “Дыдона і Эней”;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Фрэнка Сінатры;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць у студыі – рэжысёр і псіхолаг Алена Казленя;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы кампазітара Атарына Рэспігі;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: Канцэрт для скрыпкі з аркестрам Арно Бабаджаняна;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы аўстрыйскага акардэаніста Ота Лехнера;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць італьянскага кампазітара і піяніста Фабрыцыа Патэрліні.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.