Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае наведаць выставу Максіма Петруля "Паралелі"

24.05.2023

У мастацтва шмат форм для выражэння. У кагосьці гэта слова, у іншага – пластычная форма. Макcім Пятруль – беларускі скульптар, сябра музея Якуба Коласа. Дзякуючы плённаму творчаму супрацоўніцтву ў мінулым годзе здзейснілася важная падзея – на Вайсковых могілках была адчынена памятная дошка сярэдняму сыну Якуба Коласа Юрыю Міцкевічу, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Максім Пятруль шануе і любіць спадчыну народнага паэта Беларусі, выкарыстоўвае асацыятыўныя віды мастацтваў.

На выставе "Паралелі", з дапамогай творчай інтэграцыі канцэптуальнай скульптуры Максім Пятруль асэнсоўвае такія простыя і родныя для кожнага словы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Дзякуючы скульптурнаму мастацтву, уплеценаму ў мемарыяльныя залы, глыбей адчуваецца сувязь мінулага і сучаснасці. Адзначыла галоўны захавальнік фондаў музея песняра Васіліна Міцкевіч.

Фота з сацыяльных сетак