"Вечар". Тэатралізаванае чытанне ў РТБД

06.06.2023

Сёння Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі запрашаюць на тэатралізаванае чытанне п’есы "Вечар" з нагоды дня нараджэння драматурга Аляксея Ануфрыевіча Дударава. Знакамітая п’еса, неаднаразова пастаўленая ў тэатрах Беларусі і за мяжой, прагучыць у выкананні старэйшага пакалення акцёраў РТБД – заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валянціна Салаўёва, Ганны Анісенка, Ігара Сідорчыка, а таксама малодшага пакалення – Надзеі Цвятковай і Ганны Лебедзевай. Расказвае аб праекце прэс-сакратар тэатра Жанна Гурына.

Фота - rtbd.by