Сёння ўпершыню ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і Цэнтры беларускай драматургіі адбудзецца тэатралізаванае чытанне п’есы "Блытаніна" Аляксея Макейчыка

07.06.2023

Аляксей Макейчык - сучасны беларускі драматург, п’есы якога траплялі ў шорт- і лонг-лісты фестываляў "За!Тэкст", "Еўразія", "WriteBox", "Любімаўка" і іншых. П’еса "Блытаніна" - меланхалічная камедыя, была напісана на Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі. Расказвае аб прэмʼеры рэжысёр і актрыса тэатральнага дзеяння Алена Зміцер.

Фота - rtbd.by