Выстава памяці скульптара А. Глебава адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

26.06.2023

Выстава народнага мастака Беларусі Аляксея Глебава, прымеркаваная да 115-годдзя з дня яго нараджэння адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя ахопіць перыяды творчага жыцця майстра з 1940-х па 1960-я гады, з ваенных да апошніх гадоў жыцця. Усе гэтыя работы звязаны з асноўнымі этапамі шляху скульптара ў мастацтве і раскрываюць галоўныя напрамкі яго мастацкіх пошукаў. Расказала аб экспазіцыі куратар праекта, навуковы супрацоўнік музея Анастасія Карнейка.

Фота - sb.by