07.02.2024
13 лютага на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца опера Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда» паводле твору Уладзіміра Караткевіча. У гэты ж дзень у тэатры прэзентуюць выставу аднаго дня, на якой прадставяць арыгінальныя традыцыйныя беларускія касцюмы, ручнікі XVIII стагоддзя, а таксама копіі слуцкіх паясоў. Расказала аб экспазіцыі яе куратар, галоўны захавальнік Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольга Кір’янава.
Фота з адкрытых крыніц