01.03.2024
Бялынічы – сёлетняя культурная сталіца нашай краіны. Цяпер ужо афіцыйна. У атмасферы ўрачыстасці і свята міністр культуры Анатоль Маркевіч уручыў сертыфікат Культурнай сталіцы Беларусі старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта Вользе Прыстромскай. «Сімвалічна, што гэты статус рэгіён атрымаў у 100-гадовы юбілей краю», – адзначыў кіраўнік ведамства ў сваіх вітальных словах.
Фота - zara.by