Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці рыхтуе шэраг мерапрыемстваў да знакавай і адначасова сумнай даты

18.03.2024

19 сакавіка 1944 года часці Чырвонай арміі ў раёне мястэчка Азарычы Палескай вобласці Беларускай ССР выявілі на пярэднім краі абароны нямецкіх войск тры канцэнтрацыйныя лагеры. Там знаходзіліся больш за 33 тысячы дзяцей, жанчын і старых. Лагеры ў ваколіцах Азарычаў патрэбны былі каб заражаць як вязняў так і салдат Чырвонай арміі тыфам. Дзякуючы гэтаму вораг мог выйграць час і ўзмацніць свае пазіцыі. Толькі за тыдзень у Азарыцкім канцлагеры ад холаду, голаду і хвароб загінулі каля 20 тысяч чалавек. Лагерь праіснаваў 10 дзён, аднак для яго жыхароў гэта было вечнасцю. Сярэдняя працягласць жыцця там складала трое сутак. Даведацца больш пра гэтыя жахлівыя стронкі гісторыі запрашае загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Вікторыя Заяц.

Фота - belta.by