Сёння ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца круглы стол «Музею Купалы – 80»

20.03.2024

Мерапрыемства прысвечана шаноўнай юбілейнай даце і развіццю сучаснага купалазнаўства. Падчас работы круглага стала прадставяць юбілейныя праекты музея, плануецца абмеркаванне яго гісторыі, актуальнага стану і перспектыў развіцця, традыцый і сучасных тэндэнцый творчага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Дырэктар Ганна Галінская адзначыла, што шмпрэза збярэ навукоўцаў, літаратуразаўцаў, пісьменнікаў, аматараў творчасці класіка беларускай літаратуры.
Удзельнікі круглага стала абмяркуюць сучасныя даследаванні, прадставяць свае распрацоўкі ў галіне купалазнаўства. Расказала вучоны сакратар музея народнага паэта Беларусі Галіна Варонава.

Фота - sb.by