«Рыс і вобразы В’етнама»

20.03.2024

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрыўся персанальны выставачны праект мастацкай фатаграфіі «Рыс і вобразы В’етнама» члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, Саюза фотамастакоў Расіі Сяргея Міхалюка. Праект стаў вынікам вандровак у самабытную азіяцкую краіну В’етнам. Расказаў аб экспазіцыі сам аўтар.