26 сакавіка ў эфіры

У аўторак 26 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Рода Сцюарта;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы гітарыста Эла дзі Меолы;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы лірычнага дуэта Алла Ёшпэ-Стахан Рахімаў;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць амерыканскай віяланчэлісткі кітайскага паходжання Ціны Го;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: мастацкія вобразы ў метафарычных картах. Размова з мастачкай Ганнай Семілетавай;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні савецкага кампазітара Аляксандра Зацэпіна;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Ханса Цымера да кінастужак “Чалавек дажджу”, “Няма часу паміраць”, “Гладыятар”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: цыкл п’ес для гітары і клавесіна “Успамін аб Нясвіжы” Галіны Гарэлавай;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Іаганеса Брамса;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: рамансы і арыі з опер у выкананні лепшых айчыннх спевакоў;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джорджа Адамса 1979 года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” зТаццянай Гулевіч. Тэма перадачы – музычная праграма “Класіка на новы лад” у канцэртнай зале “Верхні горад”. Госці у студыі – дырэктар творчага аб’яднання музычных калектываў Віктар Кісцень і музыкант Юрый Голуб;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: творы Карла Філіпа Эмануіла Баха;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: інструментальныя санаты народнага артыста Беларусі і СССР Ігара Лучанка;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы для фартэпіяна з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта і Карла Філіпа Эмануіла Баха;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы расійскага арфіста Аляксандра Балдачова.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.