Урачыстае адкрыццё VII Міжнароднага дзіцячага тэатральнага форуму «Крокі» адбылося на сцэне Мінскага гарадскога палаца культуры

26.03.2024

Больш за 150 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Малдовы і Узбекістана прадставяць на суд міжнароднага журы, журы прэсы і глядацкага журы дзевяць конкурсных спектакляў дзіцячых тэатральных калектываў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прыватных тэатральных школ і тэатральных студый. На што ў першую чаргу будзе звяртацца ўвага, даведаемся ад старшыні журы, рэжысёра, кіраўніка тэатра «Куклы и Люди»,   педагога па майстэрстве акцёра і рэжысуры, члена аб’яднання рускамоўных тэатраў замежжа Валянціны Карташовай.
VII Міжнародны дзіцячы тэатральны форум «Крокі» прадоўжыцца ў беларускай сталіцы да 27 сакавіка. Уваход на ўсе спектаклі вольны. Акрамя таго, у фае гарадскога палаца культуры арганізаваны чытальная зона і выстава работ школ мастацтваў г. Мінска і Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. А. К. Глебава. Для кіраўнікоў калектываў адбудзецца круглы стол па праблемах дзіцячай тэатральнай педагогікі з удзелам гасцей і дзеячаў беларускага тэатральнага мастацтва.