У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы пройдзе літаратурна-музычная імпрэза «Паэзіі чароўныя радкі»

24.04.2024

Прагучаць творы класікаў беларускай літаратуры і сучасных пісьменнікаў, прысвечаныя любові да Радзімы, захаванню нашай гістарычнай спадчыны. Імпрэза – плён удзельнікаў Мінскага гарадскога тэатра паэзіі, творчыя мерапрыемствы якога натхняюць хараством роднага слова. Адзначыў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.
Паэтэса і бард Таццяна Жылінская – актыўны ўдзельнік творчых імпрэз Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе лірыка – грамадзянская, патрыятычная і філасофская. На імпрэзе яна прадставіць свае новыя вершы і песні.

Фота - publib.by