25 красавіка ў эфіры

У чацвер 25 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: альбом Comebyme  Гары Коніка;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы фінскай групы “Piirpauke”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: Кампазіцыі Вячаслава Дабрыніна ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Весёлые ребята”;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць нямецкага кампазітара і мультыінструменталіста Дытэра Гайке;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: размова з намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменніцай, паэтам і публіцыстам Аленай Стэльмах;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы французскай спявачкі Даліды;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Яўгена Догі да серыяла “Каралева Марго” і кінафільмаў “Вясенняя алімпіяда”, “Зялёная хваля” і “Табар сыходзіць у неба”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні Эдуарда Зарыцкага;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: фартэпіянная музыка Франца Шуберта;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: камерная музыка Паўля Хіндэміта;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы трубача і кампазітара Блю Мітчэла;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць у студыі – заслужаны артыст РФ, галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра РБ Яўген Бушкоў;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы аркестра “Голубой экран”;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы народнага артыста Беларусі кампазітара Генрыха Вагнера;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: святочны гала-канцэрт майстроў мастацтва Беларусі “Час выбраў нас”, які адбыўся 24 красавіка ў сталічным Палацы спорту для ўдзельнікаў сёмага Усебеларускага народнага сходу;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Аб прынцэсе Сулейманскай”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць народнай артысткі СССР Ларысы Александроўскай.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.