Яшчэ адно “Лебядзінае возера” з’явілася ў Мінску

02.12.2016

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прапанаваў сваю версію знакамітага твора. У адрозненне ад стандартных чатырохактовых спектакляў, пастаноўка музычнага тэатра складаецца з двух актаў і чатырох карцін, па дзве карціны ў кожным акце. У аснову харэаграфіі другой і чацвёртай карцін – азёрна-лебядзіных – пакладзена класічная рэдакцыя Пеціпа-Іванава. Першая і трэцяя карціны балета выконваюцца ў рэдакцыі балетмайстра тэатра, народнай артысткі Беларусі Кацярыны Фадзеевай.

Для мастака-пастаноўшчыка Любові Сідзельнікавай балет “Лебядзінае возера” трэцяе блізкае спатканне з творчасцю Пятра Чайкоўскага. Аднак у касцюмернай і сцэнаграфічнай працы яна не навічок і не стамляецца паўтараць: самае складанае ў простым.

Адразу пасля прэм’ерных паказаў балет “Лебядзінае возера” адправіўся на гастролі ў Германію. Кампанію яму да канца снежня складае “Шчаўкунок”

Фота: whereminsk.by