17.02.2017
У цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстава “Новыя паступленні музея”. За апошнія два гады ў фонды паступілі палеанталагічныя знаходкі, археалагічныя артэфакты, фатаграфіі, дакументы, прадметы побыту, творы сучаснага вяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пісьмовыя крыніцы. Больш падрабязна раскажа галоўны захавальнік фондаў музея гомельскага палацава-паркавага ансамбля, куратар выставы Таццяна Шода.
Фота: palac.by