24.02.2017
Сёння спаўняецца 82 гады з дня нараджэнння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У нядзелю ў сталічным Палацы культуры ветэранаў пройдзе канцэртная прэзентацыя супольнага музычнага праекта "Песні матчыны з Вушаччыны" – зборніка адноўленых сучаснымі музыкантамі народных песень з малой радзімы Рыгора Барадуліна, якія паэту ў дзяцінстве спявала маці.
Па словах аўтара і кіраўніка праекта, лідара гурта “Вурай” Cяргея Доўгушава, яго знаёмства з Рыгорам Барадуліным адбылося менавіта дзякуючы песні.