Студыя гуказапісу Беларускага радыё

Запрашаем ва ўнікальны студыйны комплекс гуказапісу Дома радыё ў Мінску на вуліцы Чырвонай, 4.

Студыйны запіс сольных партый, ансамбляў, аркестраў і хароў, адначасоввы гукапіс 24 каналаў, чыстая якасць гучання, найноўшае прафесійнае абсталяванне, якое адпавядае самым высокім міжнародным стандартам, усё гэта - Вялікая студыя Дома радыё.

Шырокія тэхнічныя магчымасці студыі і прафесійная каманда спецыялістаў дазваляюць ствараць унікальныя запісы практычна любых інструментаў і калектываў.

Са студыяй паспяхова супрацоўнічаў уладальнік прэміі "Оскар" і "Залаты глобус" Эніа Марыконэ. Сваю праграму тут прэзентаваў і запісваў знакаміты жаночы хор Кітайскай Народнай Рэспублікі "Тыян Конг". Вялікая сумесная работа спецыялістаў комплексу з венесуэльскім дырыжорам Херарда Эстрада стала вынікам фестывалю лацінаамерыканскай музыкі. Многія гады свае ўнікальныя галасы спецыялістам Вялікай студыі Дома радыё давяраюць знакамітыя беларускія оперныя салісты.

Асаблівасці комплексу і тэхнічны парк дазваляюць на высокім узроўні запісваць дзіцячыя хары і фальклорныя калектывы. Менавіта тут за творчай работай можна сустрэць Заслужаны калектыў Ансамбль народнай музыкі "Бяседа".

Давяраючы свае творы спецыялістам Вялікай студыі Дома радыё, вы заўсёды можаце разлічваць на выдатны вынік.


Вялікая студыя

Студыя абсталявана лічбавай сістэмай шматканальнага запісу Protools HD2 і аналагавым мікшэрным пультам D & R Cinemix. Dual-in-line.

Акустычны кантроль: PMC IB1S + Bryston 14B, Focal SM11.

Мікрафоны парк: AKG, Earthworks, Royer, DPA, Sennheiser, Electro-Voice, Shure, Blue, Mojave Audio, Neumann.

Час рэверберацыі вялікай студыі: 1,3 сек.

 

Малая (эстрадная) студыя

Эстрадная студыя Дома радыё прапануе поўны спектр паслуг: запіс, звядзенне, майстарынг. Аптымальныя суадносіны кошт/якасць, самы вялікі парк мікрафонаў у Беларусі, лепшае прафесійнае абсталяванне, музычныя інструменты на любы патрабавальны густ і выдатная каманда прафесіяналаў - вось наш падыход да работы.

Задача спецыялістаў студыі - дапамагаць музыкам, гуртам і вакалістам якасна рэалізоўваць свае творчыя ідэі. Джаз, папулярная музыка, рок - мы працуем з усімі стылямі і накірункамі сучаснай музыкі.

Тут свае кампазіцыі рыхтавалі прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні"Еўрабачанні", са студыяй паспяхова супрацоўнічалі аўтарытэтныя саўндпрадзюсары Еўропы.

Работа студыі гуказапісу арыентавана на рашэнне комплексных задач па запісе музыкі для любых мэт: для рэкламы, электронных гульняў, відэаролікаў, спектакляў або саўндтрэкаў да кінастужак.

Нашы спецыялісты дапамогуць асвоіцца людзям з любым узроўнем музычнай падрыхтоўкі. Поўны спектр паслуг па запісе карпаратыўных гімнаў.

Студыя абсталявана лічбавай сістэмай шматканальнага запісу Protools HD2. АЛП / ЛАП SSL Alpha Link - да 32-х каналаў.

Мікшэрны пульт: SSL DUALITY SE.

Акустычны кантроль: K + Н 0500 + sub K + H 0900, Avantone MixCubes.

Мікрафоны парк: Choeps, AKG, Audio-Technika, Neumann.

Час рэверберацыі малой студыі: 0,7 сек.


Габарыты студыі

 

  шырыня,
м
даўжыня,
м
вышыня,
м
плошча,
м2
аб'ём,
м3

Вялікая студыя

20,58

14,016

6,95

288,4

2005

Апаратная
вялікай студыі

5,53

5,43

3,5

30

105,1

Малая студыя
(вялікае памяшканне)

7,5

8,07

4,7

60,5

284,5

Малая студыя
(малое памяшканне)

2,82

3,75

3,5

10,6

37

Апаратная

5,21

5,6

3,5

29,2

102


Літаратурна-драматычная студыя

У краінах, дзе ёсць радыёдраматургія, для стварэння літаратурна-драматычных перадач выкарыстоўваюцца спецыяльныя студыі, якія маюць цэлы набор розных акустычных умоў.

Да вашых паслуг - выдатнае памяшканне для гуказапісу з шырокім спектрам магчымасцей.

Дзякуючы шырокай базе прафесійных дыктарскіх галасоў мы дапаможам вам стварыць унікальны, вядомы стыль, які будзе працаваць выключна на вас.

Даверце нашым спецыялістам агучванне рэкламных і анімацыйных аўдыяролікаў, прэзентацый, карпаратыўных фільмаў, тэлефонных аўтаадказнікаў, віншавальных паведамленняў для call-цэнтраў, аўдыякантэнт для відэаблогаў - любы з гэтых напрамкаў базіруецца на якаснай падачы гуку і голасу. Выдатны вынік - наш клопат!

Якаснае абслугоўванне і даступныя цэны дапамогуць зрабіць наша супрацоўніцтва прыемным!

Гуказапісны комплекс адкрыты для таленавітых людзей у розных галінах музычнай творчасці: выканаўцаў і музычных калектываў, паэтаў і кампазітараў, прадстаўнікоў музычнай індустрыі.

 

Кантактныя тэлефоны:

(017) 389 63 63, (017) 389 60 45, (017) 389 60 44.