1-2 мая: прэм'ера праграмы "Мінскія гісторыі"

30.04.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У святочную суботу, 1 мая, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы “Маджыні квартэта”;
- у 02:00 – Другую і Трэцюю сімфоніі Андрэя Эшпая;
- у 06:10 – музычныя творы Пятра Чайкоўскага і Генрыка Вяняўскага;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну” пра гітарыста Дзяніса Асімовіча;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Анатоля Вялюгіна;
- у 08:15 – часткі “Страсцей па Матфею” архіепіскапа Валакаламскага Іларыёна Алфеева;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: пра зону камфорту;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: частку “Казак дзядзечкі Рымуса” паводле Джоэля Харыса;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: пра Эстонскую абшчыну “Ластаўка”;
- у 11:30 – фрагменты “Літургіі Іаана Залатавуста” Пятра Чайкоўскага;
- у 12:15 – гаворку з кампазітарам Аляксандрам Літвіноўскім (да дня нараджэння творцы);
- у 13:00 – святочныя песнапенні Вялікадня;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага аркестра Les Musiciens du Louvre, а таксама песенную калекцыю Пэры Кома;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра новую кнігу “Масленіца. Абрады. Напевы”;
- у 16:15 – велікодныя песні Прыдзвіння;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з галоўным рэжысёрам Маладзёжнага тэатра эстрады Іванам Клешчанкам і салісткай Інгай Кісялёвай;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Сяргей Лемешаў, Айседора Дункан;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Марк Бернэс;
- у 19:00 – першую частку аперэты Імрэ Кальмана “Фіялка Манмартра”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Шамякіна “Вячэрні сеанс”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Іванка-прасцячок”;
- у 21:10 – творчасць іспанца Рафаэля;
- у 21:30 – першую дзею радыёспектакля “Крыж” па п’есе Аляксея Дударава;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Мора”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У святочную нядзелю, на Вялікдзень, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Венскага філарманічнага аркестра;
- у 06:10 – “Усяночную” Сяргея Рахманінава;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Анатоля Вялюгіна (працяг);
- у 08:15 – праграму Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі, у якой з’яднаны духоўныя песнапенні Вялікадня і песні ваенных гадоў;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: новыя гісторыі “Казак дзядзечкі Румуса” паводле Джоэля Харыса;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Індыя;
- у 11:30 – Трыццаць чацвёртую сімфонію Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: спявачка Кацярына Семянчук;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі, а таксама запісы Луі Армстанга і Дзюка Элінгтана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з выканаўцам на гармоніку Германам Бандарэнкам;
- у 17:00 – ПРЭМ’ЕРУ ПЕРАДАЧЫ “МІНСКІЯ ГІСТОРЫІ”;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця праграмы – вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц;
- у 17:30 – мелодыі Пятра Чайкоўскага;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Жан Татлян;
- у 19:00 – другую частку аперэты Імрэ Кальмана “Фіялка Манмартра”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Ірыны Шорац “Ноч. Дзень. Ноч”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць Энгельберта Хампердзінка;
- у 21:30 – другую, заключную дзею радыёспектакля “Крыж” па п’есе Аляксея Дударава;
- у 23:10 – фрагменты праекта “Новая блюзавая музыка для фартэпіяна”.
У праграме магчымы змены.