1 чэрвеня ў эфіры

У чацвер, 1 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы трыа “Шын” і цымбальнага ансамбля “Букавінка”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы рэгтаймаў знакамітага афраамерыканскага кампазітара і піяніста Скота Джопліна;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: музыка Ёхана Ёхансана;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Анатоля Вялюгіна;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні савецкага кампазітара Марка Фрадкіна;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Яўгена Крылатава да кінафільма “Прыгоды Электроніка”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”. Творчасць Максіма Лужаніна;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні ў выкананні Якава Навуменкі і Наталлі Раманскай;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сімфанічная драма Гектора Берліёза “Рамэа і Джульета”;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Першы канцэрт для флейты з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Тэлоніуса Монка;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Генрыха Вагнера і Юрыя Семянякі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: музыка Уладзіміра Шаінскага і Яўгена Крылатава для дзяцей;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: прэм’ера канцэртнай сюіты Аляксандра Літвіноўскага “Пінокіа”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Павучок-малеча”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Міхаіла Ельскага ў выкананні Льва Гарэліка.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.