1 чэрвеня ў эфіры

У суботу 1 чэрвеня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запіс канцэрта канадскай групы “CowboyJunkies;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфанічная музыка Антаніна Дворжака;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: канцэрт гітарнай музыкі Яўгена Грыдзюшкі;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Ніла Гілевіча чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы народнага артыста Савецкага Саюза Святаслава Рыхтэра;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы Сяргея Сухамліна, Ірыны Алегравай, групы “Горад 312”;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні пра дзяцінства;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Святлана Стацэнка і юная выканаўца Злата Ярашэвіч;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: альбом п’ес Георгія Свірыдава для дзяцей;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць Міхаіла Глінкі;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты. Юрый Сапажкоў;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: праекты Вялікага тэатра Беларусі да Дня абароны дзяцей;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творчасць беларускага кампазітара Ганны Кароткінай;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: санаты і партыты для лютні Іагана Себасцьяна Баха і запісы Біла Уізерса 1970-х гадоў;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: сюіта Клода Дэбюсі “Дзіцячы куток”;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Булата Акуджавы;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: аперэта Мікалая Стрэльнікава “Халопка”;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне А. Васілевіч  “Карэспандэнтка” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Вясёлка”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Гранта Грына і яго групы 1962 года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля “Прытворна хворы” паводле аднайменнай п’есы Жан-Баціста Мальера;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by