1 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка італьянскай групы «Neri per casa»  і запісы брытанскага спевака, гітарыста і кампазітара Марціна Сімпсана;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: «Альбом для юнацтва» Роберта Шумана;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Ірыны Багдановіч чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Бедржыха Сметаны;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, напомніць пра Мемарыял дзецям - ахвярам фашызма ў часы Вялікай Айчыннай вайны у Чырвоным беразе;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні з савецкіх мультфільмаў;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» пазнаёміць з творчай сям'ёй – Андрэем і Таццянай Мястоўскімі;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Дзіцячы альбом» Пятра Чайкоўскага;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з цыкла «Ступені майго жыцця», прысвечаная заслужанай артыстцы Беларусі Людміле Былінскай;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай»: працяг размовы з прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужанай артысткай Беларусі Людмілай Колас;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – інструментальныя ўверцюры Георга Філіпа Тэлемана, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з запісамі брытанскага спевака Тоні Крысці;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» паслухаем сямейна-бытавыя песні;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фартэпіянная сюіта Клода Дэбюсі «Дзіцячы куток»;
- у 18:10 –  у праграме «Вечары на канапе» спяваюць Тэрэза Кесовія і Івіца Шэрфезі;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: трэцяя і чацвёртая дзеі оперы Станіслава Манюшкі «Галька» паводле аднайменнай паэмы Уладзімежа Вольскага. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем альбом «Lovehunter» групы «Whitesnake» 1979 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» – твор Ганны Лукашэвіч «Навука чытання»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Фрэдзі Хабарда;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёпастаноўкі «Крутыя вёрсты» паводле аднайменнай дакументальнай аповесці Уладзіміра Ліпскага. Твор прысвечаны лёсу Зінаіды Тусналобавай-Марчанка, якая ў часы Вялікай Айчыннай вайны страціла рукі і ногі. Рэжысёр – Соф’я Гурыч. У спектаклі занятыя народны артыст СССР Віктар Тарасаў, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Галіна Талкачова, Павел Дубашынскі, Генадзь Гарбук,  Віктар Лебедзеў, Мікалай Кірычэнка, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ніна Піскарова, Марыя Зінкевіч, Алена Рынковіч, Анатоль Кашкер, Леанід Улашчанка, Барыс Уладамірскі, Барыс Барысёнак, артысты Паліна Ротэр, Святлана Некіпелава, Аляксандр Уладамірскі, Уладзімір Кін-Камінскі. Запіс 1978 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа пра кампазітара Джона Кэйджа.

У праграме магчымы змены.