1 ліпеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, 1 ліпеня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – кампазіцыі ў выкананні Таццяны і Сяргея Нікіціных;
- у 02:00 – скрыпічныя канцэрты Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – песні ў выкананні амерыканца Эндзі Уільямса;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць Уладзіміра Касма і музычны фрагмент з фільма “Пяты элемент”;
- у 07:25 і 23:30 – архіўныя запісы народнай артысткі СССР Надзеі Абухавай;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Алеся Пісьмянкова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Дасцін О’Хэларан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: Фёдар Жыляк і Ганна Благава;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” з працягам аповесці Жоржа Сімянона “Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі”;
- у 09:00 – музыка Людвіга ван Бетховена, Генрыха Вагнера, запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Бундзелевай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кэба Кэлаўэя 1940–1950 гадоў;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Тэма: “Уплыў маладых мастакоў на сучаснае беларускае мастацтва”. Госця студыі – мастацтвазнаўца, педагог Святлана Крывашэева;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Жыццё і творчасць рэжысёра, сцэнарыста Юрыя Тарычы”;
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – музыка балета Мікалая Чарапніна «Нарцыс і Эха»;
- у 19:00 – опера Генры Пёрсела “Кароль Артур”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Прыгоды Ціма”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні рок-групы Scorpions;
- у 22:15 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні беларускіх музыкантаў.
У праграме магчымы змены.