1 лістапада ў эфіры: дырэктар музея Якуба Коласа Ірына Мацяс

У панядзелак, 1 лістапада, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў”: брытанская фолк-рок-група Blackmore's Night;
- у 04:00 – апавяданне Вячаслава Адамчыка “Маладзіковая нядзеля”;
- у 06:10 – творчасць Роберта Майлза;
- у 07:05 і 14:05 – саўндтрэк да тэлефільма “Бедная Маша” рэжысёра Мікалая Александровіча;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв’ю з народнай артысткай СССР Стэфаніяй Станютай, казка “Кацяня і кавалак сонейка”, музыка Алега Янчанкі;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – кампазіцыі польскай піяністкі і кампазітара Ханіі Рані;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – запісы джазмэна з былой Югаславіі Душка Гойкавіча;
- у 08:30 і 23:30 – творы італьянскага скрыпача і кампазітара Джузэпэ Тарэлі;
- у 09:00 – музыку Бенджаміна Брытэна, Яўгена Глебава, Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – запісы Мусліма Магамаева;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць Сальваторэ Адамо;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: сарамлівасць, сціпласць, сацыяфобія;
- у 15:15 – музычныя творы Пятра Альхімова, Сяргея Картэса, Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:30 – тры экспромты і фрагмент Санаты для фартэпіяна Ля мажор Франца Шуберта;
- у 19:00 – запісы артыстаў Бельгіі і Швейцарыі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: італьянскі кампазітар Луіджы Рубіна.

У праграме магчымы змены.