1 лютага ў эфіры

–  у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творы Сяргея Танеева, Антона Арэнскага, Сяргея Рахманінава, Ральфа Воан– Уільямса;
–  у 02:00 – «Музыка ночы»: балетная музыка Фікрэта Амірава;
–  у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Жоржа Бізэ;
–  у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана гадавіне інтранізацыі Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і расказвае пра яго пастырскі візіт у Беларусь у 2009 годзе;
–  у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Анатоля Зэкава ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
–  у 8:15 – «Наша музыка»: творы Мацея Радзівіла і Яна Давіда Голанда;
–  у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
–  у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» знаёміць з творчымі калектывамі Белтэлерадыёкампаніі;
–  у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: запісы паўднёва– афрыканскага гурта Clout;
–  у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: размова з дырэктарам Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі Аляксеем Снітко;
–  у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Чацвёртая –  «Італьянская» –  сімфонія Фелікса Мендэльсона– Бартольдзі;
–  у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: гучаць урыўкі з кніг успамінаў Алены Абразцовай і Мусліма Магамаева, а таксама арыі і песні ў іх выкананні;
–  у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
–  у 12:30 – госця праграмы «Натхнёныя музыкай» – прыма– балерына Вялікага тэатра Беларусі, народная артыстка Ірына Яромкіна;
–  у 13:00 – «Музычная студыя»: Шостая сімфонія Пятра Чайкоўскага у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра імя Святланава, дырыжор Канстанцін Іваноў;
–  у 14:05 – «Арт– пікнік»: флейтавыя канцэрты Карла Эмануіла Баха, а таксама запісы амерыканскага спевака Эдзі Кендрыкса;
–  у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Першая віяланчэльная саната Іаганеса Брамса;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Патрысія Каас;
–  у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Жоржа Бізэ «Кармэн». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1981 годзе;
–  у 20:30 – слухаем «Літаратурныя гісторыі»;
–  у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
–  у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трамбаніста Кёртыса Фулера і яго ансамбля 1958 года;
–  у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Коннік без галавы» паводле твора Томаса Майна Рыда. У ролі Морыса Джэральда Алег Меншыкаў, Луіза – Таццяна Васільева, капітан Касій Калхаўн – Армен Джыгарханян, таксама вы пачуеце галасы Яўгена Весніка, Вячаслава Нявіннага, і многіх іншых зорак. Год запісу –  1984;
–  у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by