1 лютага ў нашым эфіры

У першы аўторак лютага для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – калекцыю джазавых мелодый у выкананні Мэла Тармэ;
- у 02:00 – музыку Мікалая Метнера і Аляксандра Барадзіна;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару Валерыя Сюткіна;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: запісы Леаніда Кураўлёва (памяці артыста);
- у 7:25 і 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Сезара Франка;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: верш Казіміра Камейшы “Дума замкавай гары”;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар Хаушка;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: песні з кампазіцыі Уладзіміра Мулявіна “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Рэнаты Цебальдзі і Марыа дэль Монака;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Прымы і яго аркестра 1956 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Лёс творцы на пачатку шляху” (пра рэалізацыю таленту Уладзіміра Караткевіча і Еўдакіі Лось);
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Сербія;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – Чацвёртую сімфонію Пятра Падкавырава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, “Радыёпартацыя”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”, а таксама “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – “Марскую сімфонію” Ральфа Воана-Уільямса;
- у 19:00 – аркестравыя творы Гектора Берліёза;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра бегемота;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Льва Лешчанкі;
- у 22:15 – творчасць расійскага арфіста Аляксандра Балдачова.

У праграме магчымы змены.