1 сакавіка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы з дыска «Іншыя рытмы» – мелодыі Кубы, Мексікі, Бразіліі, Анголы і іншых краін;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы народнага артыста СССР Мікалая Ракава;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: прапануем запісы Гровера Вашынгтона;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра свята Даравальная надзеля;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: прагучаць вершы Рыгора Барадуліна ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: творы кампазітараў Аляксандра Літвіноўскага, Рыгора Пукста і Уладзіміра Дарохіна;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з анонсам бліжэйшых канцэртаў музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі, а таксама прагучаць архіўныя запісы Беларускага радыё;
– у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: слухаем песні пра вясну;
– у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: у студыі – мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка Вітаўтас Грыгалюнас;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: прагучаць накцюрны Фрыдэрыка Шапэна;
– у 11:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: прагучаць успаміны спевака Юрыя Ведзянеева і балерыны Вольгі Лепяшынскай;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: пра сваё кола чытання расказвае галоўны рэдактар часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: размова пойдзе аб рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі на першыя дні вясны;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: госця – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава Святлена Немагай;
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Goteborg Baroque, а таксама калекцыя мелодый у выкананні спявачкі Сары Воан;
– у 17:00 – у праграме «Класічны рэпертуар» прагучыць фрагмент Другой сімфоніі Аляксандра Грачанінава;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны жыццю і творчасці Білі Холідэй;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: пралог і першая дзея оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Снягурачка» паводле казкі Аляксандра Астроўскага;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданні Леанілы Чарняўскай «Веснавыя хмаркі», «Кот Знайдзён» прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы жанчыны-трубача Клоры Браянт;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Знак бяды» паводле аповесці Васіля Быкава, выканаўцы – народныя артысты Беларусі Вольга Клебановіч і Аляксандр Ткачонак;
– у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by