1 снежня ў эфіры

30.11.2021 

Шаноўныя, першую сераду снежня праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Мірэй Мацье;
- у 02:00 – папулярныя творы Марыса Равэля;
- у 06:10 – песні ў выкананні французскай спявачкі Аманды Лір;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы Эдуарда Арцем’ева;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю з паэтам Васілём Жуковічам, вершы Анатоля Грачанікава, фрагмент цыкла “Ліцвінскія фантазіі” Валерыя Жывалеўскага;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: індыйская аркестравая музыка;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы аркестра Каўнта Бэйсі;
- у 8:30 і 23:30 – іграе аркестр Фауста Папеці;
- у 09:00 – музыка Станіслава Манюшкі, Алега Янчанкі і Ёзэфа Гайдна;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Лучана Павароці, Юрыя Марусіна, Марыі Біешу, Эдуарда Пелагейчанкі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця студыі – мастак Вольга Раднікіна;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць Ружэны Сікоры;
- у 13:30 – “Арт-гасцёўня”: спявак Дзяніс Нямцоў;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць – пісьменнік Ягор Конеў;
- у 15:15 – сімфоніі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Аксаны Спрынчан “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета”;
- у 17:30 – прэлюдыі для фартэпіяна Аляксандра Скрабіна;
- у 19:00 – запісы расійскай групы “Лойка-трыа” і сербскай групы Kal Band;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Старая і смерць”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты мюзікла “Мая цудоўная лэдзі” Фрэдэрыка Лоў, оперы “Папялушка” Джаакіна Расіні.
У праграме магчымы змены.