1 снежня: "Каласы пад сярпом тваім" і тэнар-саксафаніст Бэн Уэбстэр

30.11.2020 

У першы дзень каляндарнай зімы маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага кампазітара Куінсі Джонса;
- у 02:00 – творы кампазітара Марыа Кастэльнуова-Тэдэскі;
- у 06:10 – кампазіцыі ВІА “Веселые ребята”;
- у 09:00 – музычныя творы Эдварда Грыга, Вольфганга Амадэя Моцарта і Анатоля Багатырова;
- у 10:05 – паўтор праекта “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” ад 30 лістапада;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – запісы Алены Бундзелевай, Ірыны Архіпавай, Ліяны Ісакадзэ;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Музейныя формы захавання і папулярызацыі класікі”. Госця студыі – загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Басанова”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Музыкант Бэн Уэбстэр”;
- у 15:30 – тэатральную музыку Віктара Кісцяня;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету”, а таксама “Дзіцячы радыётэатр” з працягам рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіротка і шматдзетнай маці Наталляй Разахацкай;
- у 17:30 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 19:00 – канцэрт Scottish Chamber Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выканананні Ружэны Сікоры;
- у 22:15 – мелодыі французскага кампазітара Яна Ц'ерсена;
- у 23:30 – п’есы з фартэпіяннага альбома Ісака Альбеніса “Іберыя”.

У праграме магчымы змены.